[ 17:16 ]  Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі наведвае Афганістан

КАНДАГАР (Афганістан). Сёньня міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро наведвае былое апірышча талібаў паўдзённага Афганістану – места Кандагар. У часе сустрэчы з брытанскім міністрам губэрнатар Кандагару і прадстаўнікі грамадзкасьці выказалі глыбокі неспакой з прычыны нестабільнасьці сытуацыі ў краіне. Спробы ўраду Хаміда Карзая навесьці парадак у афганскіх правінцыях, дзе бескантрольна кіруюць палявыя камандзіры, пакуль ніякіх вынікаў не далі. Працягваюцца й напады на міратворцаў, адказнасьць за якія, зазвычай, ускладаецца на ацалелых талібаў.