АТАВА. Сёньня канадыйскі суд вынес пастанову пра арышт украінскага самалёта АН-124 “Руслан”, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Ньюфаўндленд. Гэткая пастанова прынятая на просьбу энэргэтычнай кампаніі ТРМ, якая заявіла, што ўрад Украіны вінаваты ёй 62 мільёны даляраў. “Руслан” прывёз у Канаду груз для італянскіх ваенна-паветраных сілаў, якія праводзяць тут штогадовыя манэўры. Калі бакі ня здолеюць дамовіцца, самалёт можа быць прададзены для выплаты запазычанасьці.