[ 18:56 ]  Палестынскія групоўкі абвесьцілі перамір'е

ЕРУСАЛІМ. Палестынскія ўзброеныя групоўкі Хамас ды Ісьлямскі джыгад абвесьцілі трохмесячнае перамір’е з Ізраілем. Прэсавы сакратар Хамасу Абдэль-Азыз Рантысі кажа, што перамір’е абвешчанае пры ўмове, што Ізраіль вызваліць затрыманых палестынцаў, адмовіцца ад блякады палестынкіх тэрыторыяў і спыніць напады на палестынцаў. (Рантысі: ) “І Хамас, і Ісьлямскі Джыгад пагадзіліся на трохмесячнае перамір’е – перамір’е з шэрагам умоваў. Калі ізраільцы ня спыняць агрэсію супраць палестынцаў, дык Хамас і Ісьлямскі Джыгад будуць лічыць ізраільцаў агрэсарамі, якія парушылі перамірэе. І тады мы адкажам ізраільцам ўсімі сродкамі”. Сёньня ж дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Кандаліза Райс правяла перамовы з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыелем Шаронам. Пра зьмест перамоваў не паведамляецца, аднак крыніцы ў ізраільскіх службах бясьпекі кажуць, што Ізраіль гатовы заўтра пачаць вывад войскаў з Сэктару Газа.