[ 17:42 ]  Войскі ЗША пачалі маштабную апэрацыю ў Іраку

БАГДАД. Амэрыканскія войскі ў Іраку сёньня распачалі маштабную апэрацыю. Яны спрабуюць зьнішчыць атрады супраціву і захапіць лідэраў былога рэжыму Садама Хусэйна. Агенцыя “Асашыэйтэд прэс” працытавала генэрал-лейтэнанта амэрыканскіх войскаў Марка Янга. Той заявіў, што апэрацыя закране цэнтральныя раёны Іраку, дзе, на ягоную думку, дагэтуль ідзе арганізаваная барацьба супраць амэрыканскіх акупацыйных сілаў. Сёньня ў Багдадзе выбухам быў забіты цывільны мясцовы жыхар, а таксама параненыя два амэрыканскія вайсковыя паліцыянты. Учора амэрыканскія вайскоўцы ў 30 кілямэтрах ад Багдаду знайшлі целы двух салдатаў, якія зьніклі ў сераду. Вядзецца расьсьледаваньне. Паведамляецца, што для допытаў затрымалі больш за 10 іракцаў. Прынамсі 23 амэрыканскія салдаты былі забітыя ў Іраку ад траўня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў аб сканчэньні асноўных ваенных апэрацыяў у гэтай краіне.