ЕРУСАЛІМ. Адзін з кіраўнікоў радыкальнай палестынскай арганізацыі “Ісламскі джыхад” падцьвердзіў сёньня, што гэтая арганізацыя прымае ўмовы трохмесячнага перамірья з Ізраілем. Падобныя ж рашэньні прынялі сёньня і дзьве іншыя экстрэмісцкія групоўкі “Брыгады паакутнікаў Аль Акса” і ФАТХ. Учора пра немер падпісаць з Ізраілем пагадненньне пра спыненьне вагню прыняла арганізацыя “Хамас”. Учора ж ізральскія і палестынскія прадстаўнікі дамовіліся аб вывадзе ізраільскіх войскаў з сэктара Газа і гораду Бэтлехэм на Заходнім беразе Ярдану. Вывад войскаў з Газы пачнецца ў панядзелак.
Сёньня для перамоваў наконт мірнага пляну “дарожная мапа” на Блізкі Ўсход прыбала дарадца прэзыдэнта ЗША Кандаліза Райс. Сёньня ж яна сустрэнецца з горадзе Іерыхо на Заходнім беразе Ярдану з кіраўніком палестынскага ўраду Махмудам Аббасам. НА заўтра заплянаваныя яе перамовы ў Ерусаліме з прэмьер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам.