[ 16:25 ]  Перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі і прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі

ЛЁНДАН. У Лёндане адбываюцца перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. У прысутнасьці абодвух лідараў сёньня было падпісанае пагадненьне пра зьліцьцё расейскай і брытанскай нафтавых кампаніяў «ТНК» і «Брыціш Пэтроліўм». У расейска-брытанскай энэргэтычнай канфэрэнцыі таксама бралі ўдзел расейскі і брытанскі міністры энэргэтыкі, якія падпісалі мэмарандум пра разьвіцьцё Паўночна-Эўрапэйскага газаводу. Мяркуецца, што ён пройдзе ад Выбаргу, па дне Балтыйскага мора, праз тэрыторыю Нямеччыны й Нідэрляндаў, ды выйдзе на ўзьбярэжжа Вялікай Брытаніі.