[ 15:36 ]  Саракагодзьдзе бэрлінскага выступу Кэнадзі

БЭРЛІН. Сёньня споўнілася 40 гадоў ад часу знакамітага выступу ў Бэрліне прэзыдэнта ЗША Джона Кэнадзі – пасьля пабудовы ўладамі ГДР «бэрлінскай сьцяны». Тады Кэнадзі выказаў салідарнасьць з жыхарамі места, падзеленага «халоднай вайной». У гісторыю ўвайшлі ягоныя словы: «Як свабодны чалавек, я адчуваю гонар, калі кажу «Я – бэрлінец!» Сёньня прамова Кэнадзі, праз рэпрадуктары, трансьлявалася на тым самым пляцы і ў той самы час, калі яна была сказаная 40 гадоў таму.