[ 15:25 ]  У Чэхіі на хуткасную аўтамагістраль сеў самалёт

ПРАГА. Сёньня на хуткаснай аўтамагістралі ля чэскай сталіцы зрабіў вымушаную пасадку двухмясцовы спартовы самалёт. Хуткасьць пасадкі была настолькі вялікай, што машыны не пасьпелі своечасова загамаваць. У выніку самалёт сутыкнуўся з аўтамабілем «Шкода» і турыстычным аўтобусам. Загінулі два чалавекі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі. У аўтобусе, дзе ехалі нямецкія турысты, ніхто не пацярпеў.