[ 06:32 ]  Сырыя заявіла пратэст у адрас ЗША

ДАМАСК Сырыя заявіла пратэст у адрас ЗША з нагоды амэрыканскага вайсковага удара на мінулым тыдні, які быў накіраваны, як мяркуецца, супроць Садама Хусэйна і падазраваных былых ірацкіх урадаўцаў.Ён быў зьдзейсьнены адмысловымі вайсковымі сіламі пры падтрымцы паветраных сілаў. Міністар замежных справаў Сырыі перадаў пратэст паслу ЗША у Дамаску і запатрабаваў вяртаньня 5 сырыйскіх жаўнэраў-памежнікаў , параненых пад час інцэндэнту. Кіраўнік абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пацьвердзіў, што ЗША затрымліваюць 5 сырыйскіх памежнікаў . Але ён адмовіўся паведаміць, ці амэрыканскія войскі ўваходзілі на тэрыторыю Сырыі пад час згаданага рэйду.