ЛЁНДАН Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін прыляцеў у Вялікую Брытанію з чатырохдзённым дзяржаўным візытам, мэта якога – паляпшэньне эканамічных і палітычных стасункаў зь Вялікай Брытаніяй. Уладзімер Пуцін – госьць Брытанскай каралевы Елізаветы ІІ . Сёньня ён прыбыў у Эдзінбург. Гэта першы дзяржаўны візыт расейскага лідара у Вялікую Брытанію за апошнія 130 гадоў. Візіт Пуціна мае на мэце палепшыць брытанска-расейскія дачыненьні, якія разладзіліся пасьля нязгоды у дачыненьні вайны у Іраку. Сёньня адбудуцца перамовы Уладзімера Пуціна і прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра. Будуць абмяркоўвацца стасункі паміж краінамі і расейскія пастаўкі энэрганосьбітаў у Эўропу.