[ 06:27 ]  канфэрэнцыя краінаў-донараў па адбудове паваеннага Іраку прызначаная на кастрычнік

Праграма Разьвіцьця ААН паведаміла, што канфэрэнцыя краінаў-донараў па адбудове павеннага Іраку адбудзецца у кастрычніку. Арганізатары канфэрэнцыі – ААН, Эўразьвяз, ЗША і Японія. Паведамленьне пра гэта з’явілася пасьля нефармальнае сустрэчы у ААН прадстаўнікоў 52 краінаў ўчора, дзе абмяркоўвалася рэканструкцыя Іраку. На гэтае сустрэчы была зробленая выснова, што прыбытак ад ірацкай нафты ня пакрые выдаткаў па рэканструкцыі Іраку цягам бліжэйшых 6 гадоў.