[ 04:10 ]  У Вялікую Брытанію прыяжджае прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін

ЛЁНДАН. Сёньня пачынае свой чатырохдзённы візыт у Вялікую Брытанію прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін. У цэнтры ўвагі візыту стасункі паміж Лёнданам і Масквой, якія ўскладніліся ў выніку разыходжаньняў у ірацкім пытаньні, а таксама паліўна-энэргэтычнае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў. Перамовы Пуціна з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі адбудуцца ў чацьвер. Сёньня, пасьля прыбыцьця ў Лёндан Пуціна й ягоную жонку Людмілу чакае ўрачысты прыём. У якасьці гасьцей каралевы Елізаветы яны спыняцца ў Букінгэмскім палацы. Заплянаваны таксама візыт Пуціных у сталіцу Шатляндыі Эдынбург.