ВАШЫНГТОН. Сёньня пад Вашынгтонам адбудзецца сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа. Чкаецца, што асноўнай тэмай сустрэчы будзе барацьба супраць міжнароднага тэрарызму. Напярэдадні сустрэчы Буш заявіў, што ЗША лічаць Мушарафа моцным лідарам, які змагаецца супраць тэрарызму. Буш таксама нагадаў, што ЗША застаюцца прыхільнікамі палітыкі зьнішчэньня тэрарыстаў да таго, як яны знойдуць магчымасьць ударыць па ЗША.