АТЭНЫ. Улады Грэцыі затрымалі для допыту экіпаж вадаплаву “Балтык Скай”, на борце якога знойдзена 680 тонаў выбухоўкі. Вадаплаў ішоў пад сьцягам Каморскіх выспаў. Ягоны капітан – грамадзянін Украіны, а экіпаж складаецца з чатырох украінцаў і двух азэрбайджанцаў. Паводле дакумэнаў, груз прызначаўся для кампаніі ў Судане, якой, аднак, у рэальнасьці не існуе.