[ 02:29 ]  "Хамас" можа пагадзіцца на часовае замірэньне з Ізраілем

ГАЗА. Паміж ізраільскай і палестынскай службамі бясьпекі прайшлі перамовы, у часе якіх палестынскі бок выказаў спадзяваньні, што лідары групоўкі “Хамас” неўзабаве пагодзяцца на часовае замірэньне з Ізраілем. Аднак лідар ”Хамасу” шэйх Ахмэд Ясін заявіў, што адказ адкладаецца ў выніку нападаў ізраільцаў на лідараў групоўкі.