[ 20:10 ]  Джордж Буш: ЗША не дазволяць тэрарыстам скласьці змову супраць Амэрыкі

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты не дазволяць тэрарыстам і іх паплечнікам скласьці змову супраць Амэрыкі. Выступаючы сёньня ў Вашынгтоне, Джордж Буш яшчэ раз паўтарыў, што цяперашняя палітыка ЗША накіраваная на тое, каб нэйтралізаваць тэрарыстаў за межамі краіны перш, чым яны атрымаюць шанец выступіць супраць ЗША