ПОРТА КАРАС. Сёньня – трэці, апошні дзень саміту Эўразьвязу ў Грэцыі. Лідары краінаў Эўрапейскага Зьвязу сёньня сустрэліся зь кіраўнікамі пяці балканскіх краінаў – Сэрбіі й Чарнагорыі, Македоніі, Альбаніі, Харватыі і Босьніі. Хавьер Саляна, які кіруе зьнешняй палітыкай Эўразьвязу, заявіў, што прадстаўнікам балканскіх краінаў быў дадзены “вельмі ясны знак”, што для іх краінаў “адкрыты шлях” ў Эўрапейскі Зьвяз. Эўразьвяз мяркуе, што арганізаванае злачынства і карупцыя застаюцца “сапраўднай перашкодай” для Балканаў на шляху у Эўразьвяз.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Костас Сіміціс , які быў старшынём саміту, сказаў, што балканскія краіны атрымаюць больш падтрымкі ад ЭЗ дзеля эканамічных і сацыяльных рэформаў – ЭЗ вылучыць дадатковыя 200 млн. эўра рэгіёну цягам наступных трох гадоў. Усяго гэтая дапамога за 2000 – 2006 гг. складзе каля 5 000 млн эўра.