[ 16:21 ]  "Апэрацыя Скарпіён Пустыні" у Іраку працягваецца

БАГДАД. Некалькі сотняў амэрыканскіх вайскоўцаў сёньня працягваюць "Апэрацыю Скарпіён Пустыні" – рэйды у места Рамадзі, прыкладна у 100 км на захад ад Багдаду. Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што апэрацыя, якая пачалася на мінулых выходных, была наладжаная каб вызначыць і абясшкодзіць актывістаў партыі Баас, тэрарыстаў і злачынцаў.