ВІЛЬНЯ Сэрвэр інтэрнэт-сайту чэчэнскіх ваяўнікоў “Каўказ-Цэнтар” адлучаны паводле патрабаваньня дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы. Гэты сайт адлучаецца у Літве другі раз. Ад 26 траўня паслугі гэтаму сэрвэру падавала Віленская кампанія “Эльнэта”. Незалежная кампанія экспэртаў зрабіла выснову, што інфармацыя на сайце Каўказ_Цэнтар можа быць кваліфікаваная як прапаганда тэрарызму і распальваньне нацыянальнай варожасьці. Прэсавы прадстаўнік дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Вітаўтас Макаўскас паведаміў, што супрацоўнікі дзяржбясьпекі будуць разглядаць сэрвэр і інфармацыю, якая там была. Ўзбуджаная крымінальная справа. Адзін з аўтараў “Каўказ-Цэнтру” ў росшуку Інтэрпола за тэрарыстычную дзейнасьць – няма дадзеных пра тое, што ён знаходзіцца у Літве.