[ 16:17 ]  Малдова змагаецца з саранчой

КІШЭНЭЎ Урад Малдовы стварыў адмысловую групу дзеля барацьбы з нашэсьцем саранчы, ад якой церпяць Целенешцкі і Сынжэрэйскі раёны на поўначы Малдовы. Працай гэтае групы будзе кіраваць віцэ-прэм’ер Думітру Тадарогла. Саранча з’явілася у Малдове упершыню за апошнія дзесяцігодзьдзі. Яе колькасьць ў месцах распаўсюджваньня перавышае 150 кузурак на адзін кв. мэтр. Першая інфармацыя пра саранчу з’явілася два дні таму. Папярэднія дадзеныя сьведчаць, што саранча зьнішчыла ужо амаль 100 га пасеваў кукурузы, пшаніцы і цукровых буракоў.