ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Джордж Буш у наступным месяцы накіруецца з першым візытам у Афрыку. Ён наведае Сенегал, Паўдзённую Афрыку, Ботсвану, Уганду й Нігерыю з 7 па 12 ліпеня. Плянуецца, што ў часе візыту будуць абмяркоўвацца пытаньні эканамічнага развіцьця, барацьбы супраць СНІДу й тэрарызму. Мінулым месяцам прзыдэнт ЗША падпісаў закон аб выдаткаваньні 15 мільярдаў даляраў на барацьбу са СНІДам у Афрыцы і краінах Карыбскага басэйну на працягу 5 гадоў. Папярэдне візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Афрыку плянаваўся на студзень, аднак паездку адклалі з прычыны напружаных дачыненьняў з Іракам.