[ 01:55 ]  Ухваленая міжнародная праграма барацьбы з фінансавымі злачынствамі

БЭРЛІН. Прадстаўнікі 31 краіны на сустрэчы ў нямецкай сталіцы дамовіліся аб больш шчыльным супрацоўніцтве ў барацьбе з фінансаваньнем тэрарыстычных груповак й адмываньнем “брудных грошай”. Дзяржавы, які яўваходзяць ў Міжнародную арганізацыю барацьбы з фінансавымі злоўжываньнямі, ухвалілі праграму з 40 пунктаў, якая прадугледжвае канкрэтныя захады ў справе зьнішчэньня крыніцаў фінансаваньня тэрарыстаў. У адпаведнасьці з праграмай, камэрцыйныя фірмы павінны даваць больш падрабязную справаздачу пра грашовывя транснацыянальныя апэрацыі. Краіны, якія ўваходзяць у Міжнародную арганізацыю барацьбы з фінансавымі злоўжываньнямі, абавязаліся прыняць законы, якія адпавядаюць патрабаваньням праграмы.