(МАСКВА) Сёньня суд у Маскве прызнаў чачэнца Заўрбэка Талхігава вінаватым у садзейнічаньні тэраррыстам у захопе закладнікаў у маскоўскім тэатры ў кастрычніку мінулага году. Талхігаў асуджаны на восем з паловай гадоў папраўчых работ у лягеры строгага рэжыму. Абаронца чачэнскага прадпрымальніка заявіў, што Талхігаў толькі спрабаваў вызваліць некалькіх закладнікаў, зьвязаўшыся з тэрарыстамі праз тэлефон. Група з 41 чалавека захапіла падчас прадстаўленьня ў тэатры 800 закладнікаў. У выніку спэцапэрацыі 129 закладнікаў і ўсе тэрарысты загінулі. Суд пастанавіў зьнішчыць усе запісы тэлефонных размоваў Талхігава адразу пасьля ўступленьня прысуду ў сілу