[ 15:50 ]  Прэзыдэнт Украіны наведае выспу Зьмяіны

КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма ў часе заплянаванага на 24 чэрвеня візыту ў Адэскую вобласьць упершыню наведае выспу Зьмяіная, якая знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Украіны, недалёка ад Адэсы. Цяпер на выспе, якая раней была зачыненай ваеннай тэрыторыяй, рыхтуюцца да сустрэчы прэзыдэнта. З гэтай мэтай туды выехалі кіраўнік паўдзённага накірунку памежных войскаў Аркадзі Яворскі і віцэ-губэрнатар Віталі Прымак. Асноўнай мэтай паездкі Кучмы ў Адэскую вобласьць стане ўдзел ва ўкраінска-польскім форуме. З той самай мэтай у Адэсу прыедзе лідар Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.