ПАРЫЖ. Францускія спэцслужбы паведамілі, што іранская апазыцыйная групоўка “Народныя муджахеды” плянавала атакі на дыпляматычныя прадстаўніцтвы Ірану ў цэлым сьвеце. Кіраўнік францускай разьведкі П’ер дэ Буске дэ Флярыян заявіў пра гэта пасьля масаваных паліцэйскіх рэйдаў супраць групоўкі. Са 159 затрыманых – 133 адпушчаныя, а 26 застаюцца пад вартай. Трое актывістаў арганізацыі атрымалі сур’ёзныя апёкі, калі паспрабавалі правесьці аты самаспаленьня на знак пратэсту супраць арыштаў. ЗША і Эўразьвяз лічаць “Народных муджахедаў” тэрарыстычнай арганізацыяй. Прэзыдэнт Ірану Мухамэд Хатамі заклікаў Францыю выдаць Тэгэрану ўсіх прыштаваных сяброў групоўкі.