[ 06:37 ]  "Народныя муджахедзіны" плянавалі напады на іранскія дыпляматычныя місіі

ПАРЫЖ. Кіраўнік службы контрвыведкі Францыі П’ер дэ Бускэ дэ Флярыян заявіў, што іранская апазыцыйная групоўка плянавала напады на іранскія дыпляматычныя місіі ў Эўропе ды іншых месцах. Пра гэта ён паведаміў пасьля затрыманьня 159 актывістаў групоўкі “Народныя муджахедзіны”, якую ЗША й Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай. Учора тры актывісты групоўкі зрабілі спробу самаспаленьня ў Парыжы на знак пратэсту супраць масавых арыштаў сваіх паплечнікаў. Іранскі прэзыдэнт Махамэд Хатамі заклікаў выдаць актывістаў “Народных муджахедзінаў” іранскаму ўраду, бо іх неабходна дапытваць у краіне, дзе яны ўчынілі злачынствы.