[ 17:52 ]  Удзельнікі акцыяў пратэсту маюць права вольна выказваць свае меркаваньні

ТЭГЭРАН. Прэзыдэнт Ірану Мухамэд Хатамі заявіў, што ўдзельнікі няспынных акцыяў пратэсту прыхільнікаў рэформаў маюць права вольна выказваць свае меркаваньні. У той самы час Хатамі адзначыў, што тыя, хто злоўжываюць гэтым правам, мусяць перасьледвацца паводле закону. Прэзыдэнт зганіў акты гвалту як з боку тых, хто пратэстуе, так і з боку іхных апанэнтаў. У ноч на сераду вялікія маніфэстацыі прайшлі ў Тэгэране і шасьці іншых іранскіх местах. У іх бралі ўдзел пераважна студэнты. У сутычках паміж дэманстрантамі, паліцыяй і прыхільнікамі рэлігійных кансэрватараў пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек.