ВАШЫНГТОН. Сёньня ў ЗША, у камітэтах разьведслужбаў абедзьвюх палатаў Кангрэсу пачынаюцца слуханьні ў праблеме ірацкай зброі масавага зьнішчэньня. Галоўнае пытаньне – ці не перавысіў прэзыдэнт краіны Джордж Буш пагрозы, якая сталася падставай ваеннай апэрацыі ў Іраку. Учора прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар заявіў, што напярэдадні ваеннай апэрацыі Буш быў упэўнены, што мае надзейныя разьведдадзеныя адносна Йраку. У ВАшынгтоне і Лёндане апошнім часам гучаць сумненьні ў праўдзівасьці абвешчаных перад вайной зьвестак.