МАСКВА. Сёньня дзяржаўная Дума Расеі ратыфікавала расейска-літоўскае пагадненьне пра рэадмісію – гэта значыць прыём і зварот асобаў, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Літвы і Расеі. Дакумэнт стварае нарматыўную базу для барацьбы супраць незаконнай міграцыі. Паводле пагадненьня, тэрмін, цягам якога мусіць быць пададзены афіцыйны запыт пра прыём высланай асобы, абмежаваны шасьцю месяцамі, аднак у асобных выпадках, ён можа быць падоўжаны да аднаго году. Выдаткі, пры перадачы нелегальных мігрантаў нясе бок, які ініцыюе працэдуру рэадмісіі. За ратыфікацыю прагаласавалі 285 дэпутатаў, супраць – 52.