[ 04:56 ]  Форум Асацыяцыі дзяржаваў Паўдзённа-Усходняй Азіі ў пытаньнях бясьпекі

ПНОМПЕНЬ. Сёньня ў кампучыйскай сталіцы распачаўся Форум Асацыяцыі дзяржаваў Паўдзённа-Усходняй Азіі ў пытаньнях бясьпекі. Сярод удзельнікаў форуму – прадстаўнікі ЗША, Расеі, Кітаю, Эўразьвязу, Японіі, Поўдзённай і Паўночнай Карэі. На форуме будуць абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і транснацыянальнай злачыннасьцю, наркапагрозай, нелегальнай міграцыяй і гандлю людзьмі.