[ 16:22 ]  Колькасьць насельніцтва Латвіі скарачаецца

РЫГА. Насельніцтва Латвіі ў пачатку году сёлета, у параўнаньні з пачаткам 2002 году скарацілася на 14 тысячаў 288 чалавек і складае 2 мільёны 331 тысячу 480 жыхароў. Паводле Цэнтральнае статыстычнае ўправы, прырост насельніцтва зафіксаваны толькі ў месьце Вентспілс, а найбольшае скарачэньне колькасьці – у Рызе: амаль на 8 тысячаў чалавек.