[ 16:21 ]  Улады Эстоніі распачалі высылку з краіны расейскіх ваенных пэнсыянэраў

ТАЛІН. Улады Эстоніі распачалі высылку з краіны групы расейскіх ваенных пэнсыянэраў. Загад пакінуць краіну на працягу 59 содняў дадзены чатыром ветэранвам узброеных сілаў Расеі. Яшчэ адзін адстаўнік будзе выгнаны гвалтам на працягу 48 гадзінаў. Апрача гэтага, павесткі зьявіцца ў адзін з дзяржаўных дэпартамантаў атрымалі яшчэ 12 расейцаў-пэнсіянэраў. Пастанова пра высылку з краіны групы расейскіх вайскоўцаў-пэнсыянэраў і іхных сем’яў эстонскія ўлады прынялі пасьля таго, як эстонскі ўрад адмовіўся прадоўжыць ім від на жыхарства. Адмова матывавалася тым, што ў межах фінансаванай Злучанымі Штатамі міжнароднай праграмы дапамогі, гэтыя пэнсыянэры, у свой час, атрымалі кватэры на радзіме.