[ 16:19 ]  У Малайзіі адбываецца канфэрэнцыя ў барацьбе супраць нетыповай пнэўманіі

КУАЛАЛУМПУР. У сталіцы Малайзіі адбываецца міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы супраць нетыповай пнэўманіі, скліканая на ініцыятыву Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Сёньня арганізацыя скасавала пастанову ўстрымлівацца ад паездак на Тайвань і адзначыла, што сытуацыя на выспе заўважна палепшылася. Аднак, кіраўніцтва арганізацыі папярэджвае, што ня гледзячы на падкантрольнасьць сытуацыі зь нетыповай пнэўманіяй, хвароба яшчэ не пераможаная. Удзельнікі канфэрэнцыі йзноў скрытыкавалі пазыцыю кітайскіх уладаў, калі тыя спрабавалі схаваць сапраўдныя памеры пошасьці.