[ 13:39 ]  Спэцслужбы ЗША не падалі абгрунтаваных дадзеных пра запасы зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку

БАГДАД. Спэцслужбы ЗША да гэтага часу не падалі абгрунтаваных дадзеных пра запасы зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку, ня гледзячы на ўсе заявы – сказаў старшыня сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў Карл Левін. На думку Левіна, калі б грамадзкасьць Злучаных Штатаў ведала пра хаваньне інфармацыі, яна без сумненьня запатрабавала б працягу ААНаўскіх інспэкцыяў у Йраку. У ЗША й Вялікай Брытаніі расьце скандал у сувязі з абвінавачаньнямі ўрадаў абедзьвюх краінаў у выкрыўленьні разьведдадзеных для апраўданьня ваеннай апэрацыі ў Іраку.