[ 05:14 ]  Распачынаецца візыт прэзыдэнта Пакістану ў Вялікую Брытанію

ЛЁНДАН. Сёньня тут прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі сустракаецца з пакістанскім прэзыдэнтам Первезам Мушарафам.Чакаецца, што лідэры абмяркуюць пытаньні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і шляхі развязваньня пакістана-індыйскага канфлікту. Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі паведаміла ўчора, што Тоні Блэр будзе заклікаць пакістанскага лідэра палепшыць дачыненоні з Індыяй і прадпрыняць больш жорсткія захады ў дачыненьні да экстрэмістаў. Пакістан сьцьявярджае, што ён затрымаў больш за 450 мяркуемых актывістаў тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда”, пачынаючы ад выгнаньня Талібану зь Афганістану. Пакістанскі й брытанскі лідэры гэтаксама будуць абмяркоўваць эканамічныя дачыаненьні паміж краінамі, сытуацыю ў Іраку і Афганістану й супрацоўніцтва з Радай бясьпекі ААН. Пасля двухдзённага візыту ў Вялікую Брытанію прэзыдэнт Пакістану Первэз Мушараф наведае ЗША, Францыю й Нямеччыну