ТЭГЭРАН. Больш як 250 выкладчыкаў тэгэранскага ўнівэрсытэту й літаратараў накіравалі зварот да духовага лідара краіны Аяталы Алі Хамэнэі, з заклікам адмовіцца ад прынцыпа, што вышэйшы духовы лідар ёсьць прадстаўніком Бога на зямлі і пагадзіца з тым, што ён адказны перад людзямі. У адпаведным лісьце інтэлегэнцыя пвадтрымлівае заклікі лібэральных заканадаўцаў правесьці ў краіне дэмакратычныя рэформы. Усё гэта адбываецца на сёмы дзень масавых акцыяў пратэсту ў Тэгэране і некалькіх іншых іранскіх местах. Удзельнікі акцыяў пратэсту мелі сутычкі з паліцыяй і рэлігійнымі радыкаламі. Акрыштаваныя каля 140 чалавек. Іранскі ўрад абвінаваціў ЗША ў распальваньні хваляваньняў у краіне.