[ 17:45 ]  Сутычкі паміж вайскоўцамі ЗША і прыхільнікамі Садама Хусэйна працягваюцца

БАГДАД. У Йраку працягваюцца сутычкі паміж вайскоўцамі ЗША і ўзброенымі прыхільнікамі Садама Хусэйна. Учора, на поўнач ад Багдаду былі атакаваныя дзьве вайсковыя аўтакалёны ЗША. Ёсьць параненыя. Пасьля гэтага, ноччу, вайсковае кіраўніцтва ЗША ў Іраку абвесьціла пачатак новай шыракамаштабнай апэрацыі пошуку прыхільнікаў Садама, актывістаў партыі Баас, тэрарыстаў і крымінальнікаў. Насельніцтва Йраку папярэджанае пра тое, што асобаў затрыманых са зброяй у рукох чакае грашовае пакараньне і зьняволеньне ў вязьніцы.