[ 17:43 ]  Супраць краінаў заўважаных у распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня можа ўжывацца сіла

ЛЮКСЭМБУРГ. Эўрапэйскі Зьвяз ухваліў пастанову, якая дапускае ўжываньне сілы супраць краінаў, заўважаных у распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня. Пастанова была прынятая сёньня, у часе нарады міністраў замежных справаў 15 краінаў Эўразьвязу ў Люксэмбурзе. У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, аднак, што ўжываньне сілы дапускаецца толькі як скрайні сродак, калі палітычныя й дыпляматычныя намаганьні вынікаў не даюць. Захады павінны быць скаардыянаванымі з падставовым дакумэнтам ААН – статутам гэтай арганізацыі.