[ 17:41 ]  Грузія зьвярнулася да ЗША па дапамогу ў пытаньні Абхазіі

ТБІЛІСІ. Грузія зьвярнулася да Злучаных Штатаў па дапамогу ў разьвязаньні канфлікту зь незалежніцкай Абхазіяй. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнадзе сказаў, што адпаведную просьбу ён накіраваў прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу, а яшчэ раней ягонай дарадніцы Кандалізе Райс. Абхазія выйшла са складу Грузіі ў часе вайны 1992-93 гадоў, пасьля чаго прыблізна 300 тысячаў грузінаў мусілі пакінуць абхаскую тэрыторыю. Ад 1994 году расейскія міратворцы кантралююць буфэрную зону паміж бакамі канфлікту. Усе спробы мірнага разьвязаньня пытаньня былі няўдалымі.