ВАРШАВА. Польшча гатовая ўвесьці бясплатныя візы для жыхароў Калінінградчыны. Пра гэта сёньня заявіў маршал сэнату Лонгін Пастусяк. Паводле ягоных словаў, гэта патрэбна на тое, каб візавы рэжым не адбіўся адмоўна на турызме й гандлёвых двухбаковых сувязях. Ён адзначыў, што перанос Польшчай тэрмінаў уводу візаў для расейцаў на 1 кастрычніка дапаможа ім “правесьці лета ў спакайнейшым рэжыме”. Нагадаю, што цяперашнюю пастанову ў справе візаў Расея разглядае як этапную, бо неабходную Польшчы для ейнага сяброўства ў Эўразьвязе.