[ 21:07 ]  Лідар Афганістану Хамід Карзай заклікаў узмацніць барацьбу супраць хабарніцтва

КАБУЛ. Лідар Афганістану Хамід Карзай заклікаў узмацніць барацьбу супраць хабарніцтва, якое, паводле ягоных словаў, перашкаджае інвэстыцыям у эканоміку краіны. Карзай зрабіў гэтую заяву ў Кабуле, у часе паседжаньня адмыслова створанай камісіі ў барацьбе супраць хабарніцтва. Ён адзначыў, што блізу трох тысячаў мясцовых і замежных фірмаў, зарэгістраваных у краіне, ня могуць пачаць працу праз разгул хабарніцтва. Для аднаўленьня афганскай эканомікі, разбуранай у выніку працяглых войнаў, патрэбныя значныя замежныя інвэстыцыі.