[ 19:48 ]  У Нямеччыне партыя “зялёных” ухваліла ўрадавы пакет рэформаў

КОТБУС (Нямеччына). У Нямеччыне партыя “зялёных”, якая ўваходзіць ва ўладную кааліцыю, ухваліла ўрадавы пакет рэформаў, накіраваных на аздараўленьне эканомікі. Рэформы падтрымала пераважная бальшыня дэлегатаў нечарговага зьезду партыі, які сёньня закончыў сваю працу ў месьце Котбус. Раней, у гэтым месяцы, Сацыял-дэмакратычная партыя канцлера Гэрхарда Шродара таксама ўхваліла пакет рэформаў, які прадугледжвае зьмяншэньне сацыяльнай дапамогі і стварэньне спрыяльных умоваў для прадпрымальнікаў. Сёлета ўрадавы плян будзе пададзены ў нямецкі парлямант на абмеркаваньне.