[ 15:24 ]  У Тэгэране ўжо пяты дзень тысячы людзей бяруць удзел у антыўрадавых дэманстрацыях

ТЭГЭРАН. У Тэгэране ўжо пяты дзень тысячы людзей бяруць удзел у антыўрадавых дэманстрацыях, пад кіраўніцтвам студэнтаў. Улады ўжываюць жорсткія паліцэйскія захады. Апрача гэтага, у месцах, дзе праходзяць акцыі пратэсту стала знаходзяцца групы іслямскіх радыкалаў, якія зьбіваюць дэманстрантаў. Таму сёньня бальшыня ўдзельнікаў пратэстаў сядзелі ў аўтамабілях. Сутычкі адбываюцца пераважна ў раёне Тэгэранскага ўнівэрстэту. Дэманстрацыі ідуць таксама і ў іншых местах Ірану. Асноўныя патрабаваньні – адстаўка прэзыдэнта Махамэда Хатамі і правядзеньне палітычных рэформаў.