КУВЭЙТ Кувэйт паведамляе, што ідэнтыфікаваны яшчэ адзін чалавек з масавага пахаваньня на поўдні Кувэйту. Гэта другое апазнаньне пахаваных. Вызначана, што гэта 2 кувэйцкіх жаўнэры зь ліку арыштаваных ірацкім войскам (праз тры месяцы) пасьля інвазіі у Кувэйт у жніўні 1990г. Тады 605 чалавек , пераважна грамадзяне Кувэйту, былі захопленыя ірацкім войскам і іх далейшыя лёсы былі невядомыя.