[ 17:14 ]  Прэзыдэнцкія выбары ў Азэрбайджане адбудуцца 15 кастрычніка

БАКУ. Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану абвесьціла, што прэзыдэнцкія выбары ў краіне адбудуцца 15 кастрычніка. Рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнта пачнецца 1 ліпеня і працягнецца да 21 жніўня. 80-гадовы прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў заявіў, што выставіць сваю кандыдатуру, нягледзячы на праблемы са здароўем. Старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі прызначаны Мазаір Панахаў – ён з’яўляецца сябрам палітычнай партыі, на чале якой стаіць прэзыдэнт Гейдар Аліеў.