[ 15:51 ]  Былы прэм'ер-міністар Украіны Павал Лазарэнка вызвалены пад заклад

КІЕЎ. Сёньня ў Сан-Францыска быў вызвалены пад заклад былы прэм’ер-міністар Украіны Павал Лазарэнка. Яго абвінавачваюць у адмываньні “брудных грошай”. Суд над Лазарэнкам распачнецца 18 жніўня. Як сьцьявярджае ягоны адвакат, вызваленьне пад заклад сьведчыць пра высокую ступень даверу амэрыканскага суду да абвінавачваемага. Павал Лазарэнка ўзначальваў украінскі ўрад ў 1996-97 гадах, пасьля сыходу ў адстаўку рэзка крытыкаваў прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучму і падтрымліваў апазыцыйныя сілы. У лютым 1999 году Лазарэнка ўцёк у ЗША, дзе быў пасаджаны за краты. Яго абвінавачваюць ў адмываньні 114 мільёнаў даляраў у часе, калі ён узначальваў урад Украіны.