КАБУЛ. У Афганістане працягваюцца ўзброеныя напады на вайскоўцаў антытэрарыстычнай кааліцыі. Выступаючы сёньня на брыфінгу на авіябазе ў Баграме, амэрыканскі палкоўнік Родні Дэвіс, заявіў, што гэта зьвязана з цёплым надвор’ем, калі сьнег у гараў растаў і расчысьціў праходы. Паводле палкоўніка Дэвіса, галоўная задача 11 тысячаў вайскоўцаў атытэрарыстычнай кааліцыі – гэта пошук і нэйтралізацыя ацалелых талібаў і ваяўнікоў “Аль-Каіды”. Учора ўвечары была абсталяная ракетамі амэрыканская база ў Асадабадзе. Пра ахвяраў не паведамляецца.