[ 21:22 ]  Рэфэрэндум у Чэхii: 84% -- "за" Эўразьвяз паводле апытаньняў тых, хто ужо прагаласаваў

ПРАГА. У Чэхіі сёньня распачаўся двухдзённы рэферэндум аб далучэньні краіны да Эўразьвязу. Паводле вынiкаў апытаньняў, 84% тых, хто ужо прагаласавалi, выказалiся “за ” далучэньне Чэхii да Эўразьвязу. Чэхія – сёмая краіна з 10 краінаў-кандыдатаў у сябры Эўразьвязу, у якой ладзяцца рэферэндумы. Грамадзяне Вугоршчыны, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі й Славеніі ўжо выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу