[ 19:23 ]  Чэчэнскiя лiдары працягнуць змаганьне супроць Расеi

Чэчэнскi лiдар Аслан Масхадаў паведамiў, што ён нядаўна меў сустрэчу з iншымi чэчэнскiмi кiраўнiкамi. Паведамленьне было зробленае у запiсы для французскага агенцтва навiнаў AFP. Масхадаў заявiў, што еднасьць мiж чэчэнскiмi кiраўнiкамi па-ранейшаму моцная i ўсе групы наважаныя супрацiўляцца расейскаму кантролю у Чэчэнii. Масхадаў папярэдзiў, што бомбавыя напады самагубцаў будуць працягвацца. Дакладна невядома, калi зроблены запiс – напярэдаднi апошнiх вубухаў альбо пасьля. Выбухi 12 i 14 траўня забiлi дзесяткi людзей у Чэчэнii.