[ 17:25 ]  Іранскія лідэры абвінавачваюць ЗША у інспірацыі пратэстаў

ТЭГЕРАН. Іранскія лідэры абвінавачваюць ЗША у інспірацыі дэманстрацыяў пратэсту, якія завершыліся сутыкненьнямі паміж удзельнікамі акцыяў і паліцыяй. Дэманстранты, у асноўным студэнты, патрабавалі нэйтралізаваць уплыў рэлігійных кансэрватараў на палітычнае жыцьцё Ірану й распачаць рэформы. Некаторыя дэманстранты заклікалі да сьмерці вышэйшага лідэра Ірану Аяталы Алі Хаменеі. Паведамляецца пра дзесяткі параненых і аршытаваных. Мясцовыя жыхары назіралі за тым, што адбываецца ў часе дэманстрацыяў, некаторыя людзі падхоплівалі лёзунгі ўдзельнікаў пратэстаў.